| Малітва за беларускі народ Уладару неба й зямлі, прадвечны Божа! Ласка Твая да нябёсаў, а праўда над воблакі! Ты ўвесь сусьвет стварыў і Духам сьвятым усё прасьвятляеш, ажыўляеш і мацуеш. А людзкі род так палюбіў, што Свайго Сына адзінароднага на зямлю паслаў, каб усе, што ўвераць у Яго, зрабілася дзяцьмі Тваімі, удзельнікамі Твайго нябёснага ўладарства. Мы, дзеці Беларускага Народу, стараліся выконваць волю Тваю й запаветы Твае, у шчырай пакоры просім Цябе, выбач нам сьвядомыя й несьвядомыя правіны нашы. Сьцеражы нас ад усялякіх спакусаў, пашлі нам еднасьць, згоду й паразуменьня. Умацуй Сьвятым Духам Тваім зьняволеных братоў і сёстраў нашых – працай абцяжараных, і тых, хто ў вязьніцах пакутуе. Дабраслаў нашае сьвятарства і дабраслаў працу сялянства, работнікаў, настаўнікаў, пісьменьнікаў, вучоных, каб наш народ мог разумна й добра жыць і Цябе, Айца нашага нябёснага, увесь час славіць. Асьвяці наш розум сьвятлом Твайго Дабравесьця, каб мы, як анёлы нябёсныя, заўсёды былі з Табою. Пашлі Беларускаму народу слугаў Сваіх, якія пабожным жыцьцём і дзейнасьцю вялі б наш народ да лепшае долі. Пашлі нам, Госпад, дар Духа Сьвятога, каб мы сталіся народам сьвятым і свае пасланства выканалі, і Табе, спрадвечнаму Ўладару й Богу нашаму, у Сьвятой Тройцы адзінаму: вернасьць, падзяку, любасьць і славу аддавалі: Богу Айцу, і Богу Сыну, і Богу Духу Сьвятому, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоўю Амін. |