| Маленькі старажытны ліцьвін піў крамбамбулю, слухаў Крамбамбулю і думаў. Напрыклад, чаму ўсё благое ідзе з... Не, стоп. Можа ён і пра гэта думаў, але не аб тым гаворка. Старажытны ліцьвін разважаў пра назвы. Пачалося, вядома, з крамбамбулі, але чамусьці пакрысе думкі перакінуліся на геаграфію. Чаму нашыя гарады сталі так звацца? - думаў ліцьвін. - Літары пераблытаныя, сэнсу аніякага. Вось Менск - зразумела: мянялі нешта. А Мінск? Ну што за вычварэнства? Ці узяць Бярэсьце ці хаця б Берасьце - пэўна нешта з бяростай звязана. А Брэст? Бы сабака брэша. Новагародак - новы горад; чаму ён пераўтварыўся ў Новагрудак - новую кучу там наклалі ці што? Гародня - Гродна. Мілагучнае беларускае чарагаванне галосных і зычных замянілі нейкім гыркатаннем. Таксама і Полацак - Полацк. Цк, цк, цк. А Карэлічы ведаеце адкуль пайшло? Ад Каралевічы. Нашто памянялі?.. Доўга яшчэ маленькі старажытны ліцьвін разважаў пра назвы й назовы, але так да ніякіх высноваў і не прыйшоў. Ды й куды яму, старажытнаму, крамбамбулі выпіўшаму, разабрацца ў нашай лінгвістыцы. |